Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій на міжнароднай канферэнцыі ў БДУ
«СЛОВА Ў КАНТЭКСЦЕ ЧАСУ» – пад такім загалоўкам прайшла ў БДУ на факультэце журналістыкі V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча і 80-годдзю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З дакладамі выступілі дацэнт кафедры У. І. Куліковіч, аспірантка кафедры С. В. Хваленя і студэнткі спецыяльнасці «Выдавецкая справа» В. В. Заянчковская, К. А. Линкевич.
Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры РВТ
Па запрашэнні Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных гэтай установай.
19–20 лютага 2024 г. Уладзімір Іванавіч правёў серыю майстар-класаў для вучняў Гродзеншчыны, якія рыхтуюцца да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.