Прэзентацыя кнігі загадчыка кафедры

Прэзентацыя кнігі загадчыка кафедры

27 кастрычніка 2022 года ў 13:00 у канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі адбудзецца сустрэча з загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, кандыдатам філалагічных навук Уладзімірам Іванавічам Куліковічам. У рамках мерапрыемства ён прадставіць сваю новую кнігу – «Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне».

Гэтая кніга з’яўляецца другой у цыкле «Беларускае слоўка». У 2019 годзе аўтар выпусціў кнігу «Беларускія месяцы: чаму іх так называюць», якая прысвечана раскрыццю таямніц назваў беларускіх месяцаў. Абодва выдання адрасаваны тым, хто цікавіцца беларускай мовай і культурай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *