Вучоба. Практыка. Работа.

Вучоба. Практыка. Работа.

Творчыя і дзелавыя сустрэчы студэнтаў-выпускнікоў спецыяльнасці выдавецкая справа з працадаўцамі.

Напярэдадні навагодніх урачыстасцей, па традыцыі, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій наладзіла шэраг практыка-арыентаваных сустрэч студэнтаў выпускнога курса з патэнцыйнымі заказчыкамі кадраў.

Сёлета наведалі БДТУ начальнік аддзела інфармацыйна-выдавецкай службы дзяржаўнага прадпрыемства «СтройМедиаПроект» Таццяна Фалалеева, а таксама намеснік начальніка выдавецкага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі (НІА) Рэспублікі Беларусь, начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Святлана МАЛЯЎКА.

Т. Фалалеева са студэнтамі

Выступленне Т. Фалалеевай

Выступленне прадстаўнікоў НІА

Госці падзяліліся вопытам падрыхтоўкі вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры, пазнаёмілі прысутных са спецыфікай працы рэдактараў, прапанавалі свае арганізацыі і прадпрыемствы для праходжання пераддыпломнай практыкі і запрасілі на працу.

М. Падольскі, магістрант кафедры РВТ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *